З ЦТ па рускай мове выгналі 5 абітурыентаў, па беларускай мове — 2

З ЦТ па рускай мове выгналі 5 абітурыентаў, па беларускай мове — 2

З цэнтралізаванага тэставання па рускай мове, якое прайшло 14 чэрвеня, выгналі 5 абітурыентаў. Яны спрабавалі выкарыстаць мабільныя тэлефоны, што забаронена. Трое маладых людзей "праваліліся" ў Мінску (два ў БНТУ і адзін у БДПУ імя М. Танка), па аднаму — у Мінскай і Віцебскай абласцях, паведаміў "СБ. Беларусь сегодня" дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантроля ведаў Юрый Міксюк. На ЦТ па рускай мове не прыйшлі больш за 2 тысячы чалавек з амаль 67 тысяч зарэгістраваных.

Цікава, што на ЦТ па беларускай мове былі выдалены 2 абітурыенты. Іх злавілі са шпаргалкамі. Адзін здаваў цэнтралізаванае тэставанне ў БНТУ, іншы — у медуніверсітэце.

У суботу, 16 чэрвеня, будзе ЦТ па грамадазнаўстве.

З ЦТ па рускай мове выгналі 5 абітурыентаў, па беларускай мове — 2
Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі