З будоўлі "Маяка Мінска" зваліўся рабочы

З будоўлі "Маяка Мінска" зваліўся рабочы

Трагічнае здарэнне адбылося ў сталіцы на будаўніцтве комплексу "Маяк Мінска" на вуліцы Пятра Мсціслаўца. Пры падзенні з вышыні загінуў 31-гадовы рабочы.

У каментары БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў паведаміў, што няшчасны выпадак здарыўся сёння каля 10.40. Праваахоўнікі выявілі, што мужчына загінуў пры падзенні з даху вышыннага будынка.

Разглядаюцца ўсе версіі здарэння, у тым ліку суіцыд. Загінулы быў падсобным рабочым, ён працаваў на будаўніцтве суседняга аб'екта. Да будынка, з якога адбылося яго падзенне, ён дачынення не меў і не павінен быў там знаходзіцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі