З беларускай калоніі вызвалілі японскага мастака

З беларускай калоніі вызвалілі японскага мастака

22 траўня з беларускай калоніі вызвалілі японскага мастака Даічы Ёшыду. За кратамі ён знаходзіўся са жніўня 2016 года. Японец ляцеў у Токіё з Кіева (ён быў на фестывалі мангі ў Адэсе) з перасадкай у Мінску. У яго багажы былі часткі агнястрэльнай зброі да 1945 года выпуску, якую набыў у антыкварнай краме, каб выкарыстоўваць у якасці мадэляў для малюнкаў. Замежніка ў мінскім аэрапорце затрымалі, у красавіку 2017-га яго асудзілі на 4 гады і 6 месяцаў зняволення за незаконны правоз і перамяшчэнне праз дзяржаўную мяжу агнястрэльнай зброі.

4 траўня сёлета судовая калегія Вярхоўнага суда Беларусі зменшыла прысуд да 1 года і 9 месяцаў зняволення з прычыны "празмернай строгасці прызначанага пакарання". Як інфармуе Радыё Свабода, у аўторак Ёшыда пакінуў калонію ў суправаджэнні супрацоўнікаў віцебскай міліцыі. Пасля афармлення адпаведных дакументаў яго адправяць на радзіму. У аэрапорце мастак зможа сустрэцца са сваімі сваякамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі