З аўкцыёну Christie's знялі фальшывую афішу Sex Pistols

Аўкцыённы дом Christie's быў вымушаны зняць з таргоў афішу канцэрту панк-гурта Sex Pistols у Тэхасе.  Справа ў тым, што дызайн выстаўленага на продаж плаката падаўся арганізатарам аўкцыёну падазроным.

Канцэрт у Тэхасе, пра які ідзе размова, адбыўся ў межах амерыканскага турнэ Sex Pistols у студзені 1978 году, але афармленне афішы было выканана з выкарыстаннем сучаснага шрыфта Comic Sans, распрацаванага кампаніяй Microsoft у 1994 годзе.

На знятай з таргоў афішы гэтым шрыфтам было надрукавана слова “Англія”. Арыгінальныя афішы Sex Pistols былі аформленыя ў фірмовым “газетным” стылі, які распрацаваў англійскі мастак-анархіст Джэймі Рыд (Jamie Reid).

lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі