Вы тут

З аптэк прыбралі некаторыя лекавыя сродкі, прызначаныя для гіпертонікаў

Фота: БЕЛТА

У Беларусі з аптэк прыбралі некаторыя лекавыя сродкі, прызначаныя для гіпертонікаў. Яны ўтрымліваюць фармацэўтычную субстанцыю валсартан вытворчасці Zhejiang Huahai Pharmaceuticals (Кітай). Рашэнні Міністэрства аховы здароўя прыняло ў ліпені-жніўні, але пра іх стала вядома толькі цяпер.

Такое рашэнне тлумачыцца тым, што ў згаданай субстанцыі выявілі "патэнцыйна канцэрагенную прымешку N-нітразодзіметыламін". У Беларусі пра гэта даведаліся ад пастаўшчыкоў, якія даслалі паведамленне пра неабходнасць выключыць з абароту лекі з пэўных партый. Падобныя дадзеныя прыйшлі ў Мінск і ад Еўрапейскага медыцынскага агенцтва. Вядома, што валсартан выкарыстоўвалі вытворцы з той жа Мальты.

Міністэрства аховы здароўя супакойвае, што ў аптэках ёсць аналагічныя прэпараты вытворчасці Беларусі, Аўстрыі і Славеніі, інфармуе БЕЛТА.