З 267 аўтараў школьных падручнікаў толькі 43 — настаўнікі

З 267 аўтараў школьных падручнікаў  толькі 43 — настаўнікі

 Беларусі школьныя падручнікі пішуць 267 аўтараў. З іх толькі 43 настаўнікі, астатнія — навукоўцы. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 28 верасня, адказваючы на пытанне Еўрарадыё, паведаміў кіраўнік Нацыянальга інстытута адукацыі Сяргей Важнік.

Важнік: "Будзе аб'яўлены конкурс на стварэнне падручнікаў. Зараз ён ужо абвешчаны на пяць пазіцый. Мы заклікаем да ўдзелу у тым ліку настаўнікаў. Цяпер сярод усіх аўтараў — 43 настаўнікі".

Інстытут адукацыі прапануе паўдзельнічаць у конкурсе на стварэнне падручнікаў па пяці прадметах: "Чалавек і свет" за 5-ы клас, "Мастацтва" за 5-ы клас, "Геаграфія", "Сусветная гісторыя" і "Гісторыя Беларусі" за 6-ы клас.

Фота: telegraf.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі