Юрыст: Развітвацца з Галаванавым яшчэ ранавата

Еўрарадыё: Як няўрадавым арганізацыям жылося падчас кіравання Віктара Галаванава?

111004 PaganiajlaS.mp3

Гары Паганяйла: Трэба заўважыць, што Віктар Галаванаў зрабіў кар’еру яшчэ ў савецкі час у партыйных органах. Калі ён прыйшоў у Міністэрства юстыцыі — гэта быў камуніст, з ужо сфармаваным пэўным светапоглядам. Менавіта ў такой якасці ён і быў патрэбны спадару Лукашэнку як міністр. Бо ён вытрымліваў ідэалагічна правільны курс, зададзены Лукашэнкам, у тым ліку і ў станаўленні і развіцці грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, усялякімі спосабамі перашкаджаючы гэтаму развіццю. У тым ліку з надуманых прычынаў адмаўляючы ў рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў, асабліва дэмакратычных або палітычнай скіраванасці, праваабарончых арганізацый. Менавіта калі ён быў міністрам юстыцыі многія праваабарончыя арганізацыі былі ліквідаваныя. Па сутнасці, сёння на нацыянальным узроўні застаўся адзін Беларускі Хельсінскі камітэт. То бок, гэта быў верны служка спадара Лукашэнкі.

Еўрарадыё: А чаму ж тады яго зорка закацілася?

Гары Паганяйла: Відаць, на сённяшнім этапе Галаванаў не ініцыюе нейкіх новых ідэяў, не забяспечвае эфектыўнай дзейнасці структур, падпарадкаваных міністэрству юстыцыі. Я думаю, не апошнюю ролю адыгралі падзеі з адвакатурай, якую ён напружваў апошні год вельмі жорстка. Пэўныя недахопы ў арганізацыйнага кіравання дзейнасцю судоў па разглядзе справаў, па тэрмінах, па падбору кадраў на судовыя пасады і іншыя пытанні, што замыкаліся на міністэрстве юстыцыі. Апроч таго, я думаю набліжаецца перабудова сілавых структураў, праваахоўных органаў, і ў гэтай перабудове стары чыноўнік, што не мае ініцыятывы, дара аб’ядноўваць вакол сябе людзей, ужо не патрэбны, і таму адпраўлены ў адстаўку. Я не выключаю, што магчыма яму знойдзецца іншае месца працы ў адміністрацыі прэзідэнта, адкуль ён прыйшоў, магчыма на нейкіх іншых менш значных пастах у дзяржапараце. Таму развітвацца з Галаванавым яшчэ ранавата.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі