Юрыст і праваабаронца Алег Граблеўскі здолеў выехаць з Беларусі

Юрыст і праваабаронца Алег Граблеўскі здолеў выехаць з Беларусі

Юрыст і праваабаронца Алег Граблеўскі здолеў выехаць з Беларусі. Пра яго паспяховую "эвакуацыю" паведаміў у Facebook кіраўнік фонду салідарнасці Андрэй Стрыжак. Раней стала вядома пра паспяховую "эвакуацыю" за мяжу дырэктара "Офіса па правах людзей з інваліднасцю" Сяргея Драздоўскага (Граблеўскі — юрыст гэтай арганізацыі).

У Беларусі яны знаходзіліся пад следствам, крымінальная справа была распачата па артыкуле "махлярства, здзейсненае групай асобаў". Стрыжак падкрэслівае, што Граблеўскага і Драздоўскага падазравалі ў завалодванні грашыма арганізацыі, а насамрэч яны дапамагалі ахвярам рэпрэсій — людзям з інваліднасцю. Летам іх вызвалілі пад асабістае паручальніцтва (у выніку паручальнікаў прымусілі заплаціць).

Алег Граблеўскі і Сяргей Драздоўскі былі прызнаныя палітвязнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі