Вы тут

Палітвязень Сяргей Драздоўскі з'ехаў з Беларусі ў Германію

Сяргей Драздоўскі / Новы час

Палітвязень Сяргей Драздоўскі з'ехаў з Беларусі ў Германію, паведамляюць правабаронцы. Дырэктар "Офіса па правах людзей з інваліднасцю" знаходзіўся ў нашай краіне пад следствам. 31 ліпеня яго вызвалілі пад асабістае паручальніцтва. Цяпер Драздоўскі знаходзіцца ў Германіі "у спецыяльным месцы для бежанцаў у якасці асобы, якая запрасіла прытулак".

Сяргей Драздоўскі і юрыст яго арганізацыі Алег Граблеўскі былі затрыманыя ў лютым 2021-га, а ў студзені ў офісе прайшоў ператрус. Яны былі прызнаныя палітвязнямі. Вазочнік Драздоўскі знаходзіўся пад хатнім арыштам, Граблеўскі ўтрымліваўся ў СІЗА № 1 у Мінску. Іх падазраюць у “неправамерным завалоданнем грашовымі сродкамі, атрыманымі ёю ў выглядзе дабрачынных узносаў і міжнароднай дапамогі для мэтаў аказання прававой дапамогі грамадзянам РБ з інваліднасцю”. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "махлярства, здзейсненае групай асобаў".

Сяргей Драздоўскі лічыць, што яго пераслед быў неабгрунтаваны і надуманы. Ён вырашыў з'ехаць за мяжу пасля таго, як даведаўся пра планы распачаць новыя крымінальныя справы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.