Вы тут

"Юнацтва" можа стаць другім беларускім клубам у КХЛ

Хакеісты "Юнацтва" / junost.hockey.by

У Кантынентальнай хакейнай лізе (КХЛ) можа з'явіцца другая каманда з Беларусі. Гэтае пытанне абмяркоўвалася на сустрэчы ў Маскве паміж прадстаўнікамі Міністэрства спорту і турызму Беларусі і Мінспорту Расіі.

Як паведамляе Федэрацыя хакея Беларусі, каманды з нашай краіны могуць быць заяўленыя таксама ў Вышэйшую хакейную лігу (ВХЛ) і Моладзевую хакейную лігу (МХЛ). 

Старшыня ФХБ Аляксандр Багдановіч заявіў, што сустрэча ў Маскве "прайшла ў вельмі канструктыўным ключы". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.