Юбілей габрэйскай абшчыны Пінску

Кульмінацыя святкавання 500-гадовага юбілею габрэйскай гарадской абшчыны адбылася ў Пінску 11 лютага. Распачалося мерапрыемства падвядзеннем вынікаў конкурсу дзіцячага малюнку на тэму жыцця мясцовай дыяспары.
У ім узялі ўдзел падлеткі 12—16 гадоў, навучэнцы гарадской школы мастацтваў.

З 46 работ творчая камісія выбрала чатырох пераможцаў. Але ўсе ўдзельнікі атрымалі падарункі і грашовыя ўзнагароды.


“Я бачыў шмат малюнкаў, і сам малюю, але хачу сказаць, што сярод прадстаўленых работ есць проста выдатныя, — сказаў прэзідэнт Саюзу беларускіх габрэйскіх аб’яднанняў і абшчын Леанід Левін. — Я хачу адлюстраваць работы пераможцаў у адным са сваіх новых мемарыялаў”.


Тэатральная зала аб’яднала гасцей з розных куткоў Беларусі, Ізраіля, Канады, Злучаных Штатаў Амерыкі, Украіны ды іншых краін. Добра прымалі ўсіх ад простых пенсіянераў да лідэраў рэлігійных і грамадскіх арганізацый.


Кожны прысутны атрымаў памятныя сувеніры. У святочным мерапрыемстве гарманічна перапляталіся віншаванні гасцей, уручэнне ўзнагарод, выступы артыстаў, тэатральныя пастаноўкі. Краязнаўца Таццяна Хвагіна правяла прэзэнтацыю кнігі “Халакост на Піншчыне”.


Сапраўдным сюрпрызам для ўсіх прысутных стала выступленне ізраільскага хору “Рына”, які спяваў песні на некалькіх мовах.


Фота аўтара

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі