Язерская і Казіятка абралі лепшых музыкаў года

Элеанора Язерская, Юрый Казіятка, Аляксандр Ціхановіч, паэт-песеннік Алег Жукаў і іншыя эксперты ў вобласці музыкі абралі лепшых музыкаў 2009 году ў межах прэміі канала СТБ. Пра гэта паведамляе партал TUT.BY. Прэмія так і звалася "Музычная прэмія Сталічнага Тэлебачання - 2009". Спецыялісты ў беларускім шоў-бізнесе раздалі прызы ў 15 намінацыях і 7 спецпрэмій. Высветлілася, што "лепшы мужчынскі вакал" у Аляксея Хлястова, а жаночы - у Ганны Шаркуновой.

Гурт "Атлантыка" стаў "самым стыльным выканаўцам" менавіта ў такой фармулёўцы.
Усімі любімая песня “This is the Life” гурта Litesound перамагла ў намінацыі "Лепшы рынгтон года".

Галоўны рэпер СНД Сярога уганаравны кампетэнтным журы званнем лепшага аўтара музыкі для рэкламы. Кажуць, што Сярога не асабліва ўзрадаваўся гэтай узнагародзе.

Прынцып размеркавання некаторых іншых намінацый паміж артыстамі не зусім зразумелы. Так лепшым рок-гуртом года абралі Краму, гратэскнага спевака ў каўбойскіх чаравіках "Дзядзю Ваню" прызналі ўладальнікам лепшага альбома, гурт "Городская тоска" быў для журы надзеяй года, а самы грандыёзны PR году разгарнуў Саладуха.

Прэміі, верагодна, прыдуманыя адмыслова для іх, атрымалі Песняры і Юра Дземідовіч.

А у інтэрнэце сваімі героямі гледачы СТБ назвалі гурт "Тяни-Толкай".

Фота: TUT.BY

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі