Яшчэ тры амбасадары напісалі дыктоўку да 90-годдзя БНР (фота)
Яшчэ тры амбасадары: Балгарыі, Польшчы і Ізраіля напісалі беларускую дыктоўку ў гонар 90-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. І пісалі яны не абы што, а прадмову да "Дудкі беларускай" Францішка Багушэвіча. Дазвалялася пісаць на любой мове, бо арыгінал усё роўна напісаны лацінкай. Але ўсе выбралі беларускую. Палітолаг Уладзімір Падгол - аўтар ідэі напісання дыктоўкі.
Перакладчык Лявон Баршчэўскі паказвае ўсім арыгінал - "Дудку Беларускую"
Літаратар Уладзімір Сіўчыкаў трымае бланк агульнанацыянальнай дыктоўкі, Лявон Баршчэўскі чытае тэкст першы раз - для слухання.
Дыктоўка пачалася. Уважліва слухае другі сказ Ірына Леўшына (БелаПАН)
Амбасадар Ізраіля ў Беларусі Зээў Бен-Ар'е піша дыктоўку.
Літаратар Уладзімір Сіўчыкаў чытае дыктоўку спакойна, інтанацыяй выдзяляючы знакі прыпынку, чакае, пакуль усе дапішуць - каб усе настаўнікі так чыталі!
Валянцін Жданко - кіраўнік бюро Радыё Свабода - піша, нікуды не падглядаючы
Амбасадар Польшчы ў Беларусі Хенрык Літвін
Амбасадар Балгарыі ў Беларусі Петка Ганчэў
Дыктоўка скончаная. Лявон Баршчэўскі трымае "Дудку Беларускую".
Напісаная дыктоўка (Зээў Бен-Ар'е)
Арганізатары збіраюць працы, каб потым чытаць іх і выпраўляць памылкі