Ярмошына — пра тысячы зваротаў у ЦВК: гэта палітычная акцыя

Ярмошына — пра тысячы зваротаў у ЦВК: гэта палітычная акцыя

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына пракаментавала TUT.by масавую падачу скаргаў на нерэгістрацыю Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы кандыдатамі ў прэзідэнты. 15 ліпеня ў чарзе ў ЦВК стаялі каля 2500 чалавек. Па словах Ярмошынай, паспелі падаць скаргі толькі 148 чалавек.

Лідзія Ярмошына: "Тое, што рабілася ўчора, — гэта... палітычная акцыя, зрэжысіраваная паплечнікамі спадара Бабарыкі найперш".

Ярмошына паведаміла, што 15-16 ліпеня ЦВК атрымаў яшчэ 1060 падобных зваротаў па пошце. Акрамя таго, у камісію дасланыя 4067 электронных зваротаў. Старшыня Цэнтрвыбаркама падкрэсліла, што ў далейшым падобныя скаргі будуць прымацца толькі па пошце.

"Не падымаючы галавы працавала два работнікі, — кажа Лідзія Ярмошына. — Мы не ў стане нават усе гэтыя скаргі разабраць і зарэгістраваць...".

16 ліпеня Цэнтрвыбаркам на сваім сайце паведаміў, што права на абскарджванне адмоў у рэгістрацыі маюць асобы, якія вылучаны кандыдатамі ў прэзідэнты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі