Ярмошына назвала рэкламным трукам гісторыю з "атручваннем" Цярэшчанкі
![Ярмошына назвала рэкламным трукам гісторыю з "атручваннем" Цярэшчанкі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/jarmoszyna-0709.jpg.webp?itok=d1mXRWTl)
Лідзія Ярмошына ў праграме "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь 1" пракаментавала гісторыю з атручваннем прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду Віктара Цярэшчанкі. Па словах старшыні Цэнтрвыбаркаму, гэта быў рэкламны трук.
Нагадаем, ініцыятыўная група Цярэшчанкі здала ў ЦВК каля 130 тысяч подпісаў, але сапраўднымі былі прызнаныя менша за сем тысяч. Сам палітык 28 жніўня трапіў у лякарню: яму стала кепска пасля выпітага ў мінскай кавярні маркоўнага фрэшу. Лекары кажуць пра алергічны шок, але Цярэшчанка ўпэўнены, што яго атруціла нейкая "трэцяя сіла".
Каментуючы гэтую падзею ў тэлеэфіры, Ярмошына заявіла, што не верыць у тэорыі змовы. Яна дадала, што Цярэшчанку нельга лічыць апазіцыйным і небяспечным для цяперашніх уладаў. Словы палітыка пра "знешнюю сілу", якая яго магла атруціць, старшыня ЦВК назвала глупствам.
Фота: ria.ru