Ярмошына адмовілася прымаць у Някляева празрыстыя скрыні

Цэнтравыбаркам не прыме ад Уладзіміра Някляева празрыстыя скрыні для галасавання на выбарчых участках. Пра гэта заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, адказваючы на пытанне карэспандэнта Еўрарадыё.
Нагадаем, што тыдзень таму ў каментары Еўрарадыё сакратар ЦВК Мікалай Лазавік заявіў, што Цэнтравыбаркам ня супраць таго, каб прыняць празрыстыя скрыні. Спн.Ярмошына, аднак, лічыць, што яе падначалены, верагодна пажартаваў. Яна адзначыла, што згодна з законам ЦВК не мае права прымаць гуманітарную дапамогу. Таму празрыстыя скрыні могуць з'явіцца на выбарчых участках толькі з ініцыятывы ўчастковых выбаркамаў і за грошы, вылучаныя гэтым камісіям на выбарчую кампанію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі