Яраслаў Грышчэня асуджаны на 15 сутак арышту, Франак Вячорка на 7 сутак

Сёння Заводскі суд Мінску пакараў двух актывістаў дэмакратычнага руху.  Яраслаў Грышчэня быў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Франак Вячорка — на 7 сутак. Іх абвінавацілі ў “дробным хуліганстве”. Нагадаем, Грышчэню і Вячорку затрымалі 27 ліпеня ў сталіцы.

Міліцыянты знайшлі ў іх улёткі, якія заклікалі ўзяць удзел у акцыі з нагоды ўгодкаў прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. З пятніцы яны чакалі суду ў спецпрыёмніку на Акрэсціна.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі