Якія абмежаванні для беларускіх пластыкавых картак за мяжой

Калі вы збіраецеся ехаць за мяжу, то ў вас могуць узнікнуць праблемы з разлікамі па пластыкавых картах. Трэба быць уважлівымі, бо розныя карты, розных банкаў маюць розныя абмежаванні на разлік за мяжой і зняцце грошай у банкамаце.

Зусім няма ніякіх абмежаванняў для валютных картак банкаў БелВЭБ, ЦэптэрБанк, Белаграпрамбанк, Прыёрбанк, БелІнвестБанк. Напрыклад, з валютнай карты Visa Platinum за мяжой можна зняць толькі 500 долараў за суткі, а МТБанк зусім прыпыніў працу сваіх картак за мяжой. Некаторыя банкі даюць магчымасць зняць абмежаванне калі напісаць пісьмовую заяву.

А вось з картамі ў беларускіх рублях усё складаней. Тут абмежаванні, як правіла, больш жорсткія.

Карткі ў валюце

Назва банка

Абмежаванне на зняцце наяўных (за суткі)

Абмежаванне на плацяжы ў валюце (за суткі)

Беларусбанк

Visa Electron, Visa Classic — 150$

Visa Gold, Visa Platinum, MasterCard Gold, MasterCard World Black Edition — 500$

БПС-Банк

Visa Electron, Maestro, Visa Virtuon — 2 000$

Visa Gold, Visa Classic, MasterCard Standard, MasterCard Gold,

MasterCard Business, Visa Business — 5 000$

Visa Platinum — 15 000$

Visa Infinite — 25 000$

БелІнвестБанк

Няма абмежаванняў

МТБанк

Прыпыненая магчымасць карыстацца каратмі за мяжой

Прыёрбанк

Няма абмежаванняў (акрамя карт у расійскіх рублях, імі можна разлічвацца толькі ў расійскіх рублях і толькі ў Расіі)

БелСвісБанк*

1 000$

3 000$

Альфа-банк**

250$

500$

Белаграпрамбанк

Няма абмежаванняў для картак з чыпамі. 200$ — для картак з магнітнай паласой.

Няма абмежаванняў.

Банк Масква-Мінск***

150$

3 000$

ЦэптэрБанк

Няма абмежаванняў

БелВЭБ

Няма абмежаванняў

*Калі вы знялі ў банкамаце 1 000$, то па безнаяўным разліку застанецца 2 000$. Каб павялічыць ліміты, трэба звярнуцца з заявай у банк

**Зняць ліміт на адны суткі можна, патэлефанаваўшы ў банк. Зняць ліміт на больш доўгі тэрмін можна, звярнуўшыся з пісьмовай заявай у банк

***Можна павялічыць ліміт, калі звярнуцца з пісьмовай заявай у банк

Карткі ў беларускіх рублях

Назва банка

Абмежаванне на зняцце валюты ў банкамаце (за суткі)

Абмежаванне на плацяжы ў валюце (за суткі)

Беларусбанк

Visa Electron, Visa Classic — 150$

Visa Gold, Visa Platinum, MasterCard Gold, MasterCard World Black Edition — 500$

БПС-Банк

Забаронена карыстацца карткай у беларускіх рублях

БелІнвестБанк

Visa Electron, Maestro, БЕЛКАРТ-ПРЕМИУМ-Maestro, MasterCard Electronic, Visa Virtuon — 1 500 000 рублёў

Visa Classic, MasterCard Standard, Visa Gold, MasterCard Gold, Visa Business, MasterCard Business — 5 000 000 рублёў

Visa Platinum — 10 000 000 рублёў

МТБанк

Прыпыненая магчымасць карыстацца картамі за мяжой

Прыёрбанк

Visa Electron — 50$

Visa Gold, Visa Classic, MasterCard Standard — 100$

Visa Platinum — 200

Visa Electron — 100$

Visa Gold, Visa Classic, MasterCard Standard — 800$

Visa Platinum — 1 500$

БелСвісБанк*

1 000$

3 000$

Альфа-банк

Забаронена карыстацца карткай у беларускіх рублях

Белаграпрамбанк

135$

2600$

Банк Масква-Мінск

Забаронена карыстацца карткай у беларускіх рублях

ЦэптэрБанк

100$

БелВЭБ

15 000 000 за месяц

*Калі вы знялі ў банкамаце 1 000$, то па безнаяўным разліку застанецца 2 000$. Каб павялічыць ліміты, трэба звярнуцца з заявай у банк

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі