Як выглядаюць штабы кандыдатаў знутры (фота)

Як выглядаюць штабы кандыдатаў знутры (фота)
Як выглядаюць штабы кандыдатаў знутры (фота)
Так проста ў выбарчы штаб Гайдукевіча не трапіш

Сяргей Гайдукевіч

Выбарчы штаб лідара ЛДПБ Сяргея Гайдукевіча знаходзіцца даволі далёка ад цэнтра горада — у ваколіцах плошчы Бангалор на Арлоўскай. “Гэты будынак мы спецыяльна арганізавалі для выбарчага штабу. У нас у горадзе ёсць яшчэ некалькі партыйных памяшканняў”, — расказваюць паплечнікі Гайдукевіча. Праходжу ў нешырокія дзверы, заўважаю металічныя краты. Далей дзяўчына ў прыёмным пакоі і доўгі вузкі калідор з памяшканнямі з абодвух бакоў.

“Гэта раней быў банк. Таму краты на дзвярах. А цяпер мы тут. Адначасова пяць чалавек працуе на заробках. Але калі што, то можам шмат змясціць — тут усё нашае ажно вунь туды”, — чую ад кіраўніка штаба Гайдукевіча-малодшага, які шматсэнсоўна махае рукой удалечыню.

Свайго пастаяннага месца ў Сяргея Гайдукевіча няма. Прынамсі, мне яго не паказалі: “Дзе ёсць месца, там і працуе”. Месцаў для працы дастаткова — шмат утульных крэслаў, шырокіх сталоў. Нармальны такі штаб.

Як выглядаюць штабы кандыдатаў знутры (фота)
У калідорах поўна моцных мужыкоў
Як выглядаюць штабы кандыдатаў знутры (фота)
Як выглядаюць штабы кандыдатаў знутры (фота)
Паўсюль цікавыя штукі і партыйная сімволіка
Як выглядаюць штабы кандыдатаў знутры (фота)
Памятныя фотаздымкі ў рамках
Як выглядаюць штабы кандыдатаў знутры (фота)

Таццяна Караткевіч

Падчас кампаніі 2010 года ў кандыдата “Гавары праўду” Уладзіміра Някляева было некалькі офісаў, дзе кіпела выбарчая дзейнасць. Але каманда Караткевіч працуе ў зусім іншым памяшканні — на Ленінградскай, побач з чыгуначным вакзалам.

Штаб Таццяны Караткевіч размяшчаецца ў звычайнай (хоць і вялікай) кватэры. У калідоры цесна, пакоі запоўненыя скрынкамі, плакатамі і сталамі з камп’ютарамі. Сама кандыдатка працуе ў кабінеце з вялікім плакатам Някляева на сцяне. Відаць, для натхнення. У калідоры ровар са стужкай-вышыванкай, у адным з пакояў невядомы хлопчык. Здаецца, што за наступнымі дзвярыма ўбачу матрацы і дзясятак актывістаў у спальніках. Яшчэ ёсць кухня. Можна папіць гарбаты з кавай альбо чаго іншага.

Як выглядаюць штабы кандыдатаў знутры (фота)
Таццяна Караткевіч у сваім штабе адказвае нават за пажарную бяспеку
Як выглядаюць штабы кандыдатаў знутры (фота)
Працуюць тут палітыкі самых розных узростаў
Як выглядаюць штабы кандыдатаў знутры (фота)
Выбарчая сімволіка
Як выглядаюць штабы кандыдатаў знутры (фота)
Кажуць, гэта месца Андрэя Дзмітрыева
Як выглядаюць штабы кандыдатаў знутры (фота)
Караткевіч заспець у штабе няпроста, але магчыма
Як выглядаюць штабы кандыдатаў знутры (фота)
Някляеў дагэтуль тут, нягледзячы на рознагалоссі з цяперашнім кіраўніцтвам "Гавары праўду"
Як выглядаюць штабы кандыдатаў знутры (фота)
Нехта прыехаў на ровары

Мікалай Улаховіч

У кандыдата і атамана, нягледзячы на шырыню казацкай душы, штаб самы маленькі. Нават наша рэдакцыя большая. Знаходзіцца ён на вуліцы Мар’еўскай недалёка ад кінатэатра “Мір” на трэцім паверсе новага офіснага будынка і займае адзін невялікі пакой. Сталы для кандыдата, кіраўніка яго штаба і сакратаркі. На сцяне партрэт самога Улаховіча, вялізная мапа Мінска, у куце — сцягі. Дзяржаўны і вялікі бэжавы з надпісам “Беларускае казацтва”. На падваконні вялізная ікона ў пазалочанай раме.

Як выглядаюць штабы кандыдатаў знутры (фота)
Самыя свежыя дзверы — у штабе Улаховіча
Як выглядаюць штабы кандыдатаў знутры (фота)
Але памяшканне самае невялікае
Як выглядаюць штабы кандыдатаў знутры (фота)
Працоўнае месца кандыдата
Як выглядаюць штабы кандыдатаў знутры (фота)
Камп'ютар, паперы, ікона...
Як выглядаюць штабы кандыдатаў знутры (фота)
Будынак, у якім знаходзіцца выбарчы штаб казака.

Трапіць у выбарчы штаб Аляксандра Лукашэнкі не атрымалася. Ні ў Федэрацыі прфсаюзаў Беларусі, ні ў "Белай Русі" не змаглі патлумачыць, дзе ён фізічна знаходзіцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі