Як у Мінску сышлі з рэек 10 вагонаў грузавога цягніка (фота)
Здарэнне адбылося ўначы 30 сакавіка на станцыі "Мінск-Сартавальная".
Як паведамляе прэс-служба МНС, з рэек сышлі 10 вагонаў з 102-х. Яны сутыкнуліся з цягнікамі, якія стаялі на суседніх пуцях. Сярод іншых перакуліліся два вагоны з металам і адзін з вугалем, а таксама адна цыстэрна з мазутам.
Пацярпелых падчас здарэння няма. Не было затрымкі ў руху цягнікоў. Вядуцца аднаўленчыя работы.




Фота — mchs.gov.by