Як у канцы сакавіка: у панядзелак у Беларусі прагназуецца да +11

Як у канцы сакавіка: у панядзелак у Беларусі прагназуецца да +11

Надвор'е ў лютым у Беларусі адпавядае канцу сакавіка, заявілі беларускія сіноптыкі. Тэмпература паветра ў нашай краіне на 5-8 градусаў перавышае кліматычную норму.

Як паведамляе belgidromet.by, у пятніцу ўначы чакаецца ад -4 да +1 градуса, удзень — ад 0 да +5. Снег ці мокры снег магчымы пераважна на поўначы (у начныя гадзіны) і на Брэстчыне (у дзённыя гадзіны). Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў суботу, 15 лютага. Да мокрага снегу дадасца яшчэ і дождж. У нядзелю, 16 лютага, удзень будзе ўжо да +8 градусаў, а ў Брэсцкай вобласці — да +10. У панядзелак прагназуецца плюсавая тэмпература ўначы, а ўдзень — да +11! Магчымыя дажджы і моцны вецер. Вось такая сярэдзіна лютага ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі