Як у Гродне выбіралі лепшага бармэна (фота, відэа)
![Як у Гродне выбіралі лепшага бармэна (фота, відэа)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/img_5091_eu.jpg.webp?itok=I2p6ZXBg)
У Гродне выбіралі лепшага бармэна. Этап міжнароднага кубку па флейрынгу прайшоў у клубе “База”. Сёлетнім лідарам стаў расіянін Аляксандр Штыфанаў, асоба вядомая ў свеце флейрынгу. Другое месца ў румына Валянціна Лукі, трэцяе — у Івана Усава з Расіі. Пераможцу міжнароднага конкурсу выбіралі бармэны-суддзі з Вялікабрытаніі, Фінляндыі ды Украіны.
Сёлетні прызавы фонд склаў 6 000 еўра, але галоўны прыз — магчымасць працягнуць барацьбу ўжо на чэмпіянаце свету “METRO FLAIR 2016”. Агулам у спаборніцтвах у Гродне ўзялі ўдзел 60 бармэнаў з Еўропы ды шэрагу краін СНД. Па заканчэнні асноўнай часткі і ўрачыстым вітанні пераможцаў усіх наведнікаў чакала вечарына да 6-й ранку.