Як сябры і сваякі былога бойфрэнда Азаранкі яе абражалі ў сацсетках

Як сябры і сваякі былога бойфрэнда Азаранкі яе абражалі ў сацсетках

Каліфарнійскі суд пацвердзіў рашэнне беларускага суда, паводле якога Вікторыя Азаранка прызнана асноўным апякуном свайго сына Леа Аляксандра. Асноўным месцам яго жыхарства вызначана Беларусь. Бацька хлопчыка, амерыканец Білі Макіг, мае тры тыдні, каб падаць скаргу. Пасля гэтага беларуска зможа прыехаць з сынам на радзіму.

Як вядома, летам 2017-га пасля таго, як Вікторыя развіталася з Макігам, ён падаў заяву ў суд аб выкраданні дзіцяці, і суд да заканчэння разгляду справы забараніў бацькам вывозіць дзіця за межы штату. Азаранка вымушана была спыніць выступленні, каб заставацца з сынам. Усе гэтыя месяцы яна адчувала псіхалагічны ціск з боку сяброў і сваякоў Білі Макіга.

Вікторыя Азаранка пісала ў сацсетках пра гэтую вайну наступным чынам: “Калі вы бачыце хлопца, які непаважліва ставіцца да жанчыны на вачах у свайго бацькі, і бацька маўчыць... Гэта гаворыць больш пра хлопца ці пра бацьку і пра тое, як бацька выхаваў сына?

Або калі хлопец непаважліва ставіцца да жанчыны ў прысутнасці сваёй маці, і маці усміхаецца, назіраючы за гэтым... Гэта больш гаворыць пра хлопца ці пра тое, як маці выхавала сына?

І як назваць хлопца, які нічога не можа сказаць табе ў твар, але здалёку, сядаючы ў машыну, увесь такі смелы, што гарлапаніць на ўсю вуліцу? І што рабіць, калі прыходзіцца мець справу з такімі людзьмі? Маліцца за іх”.

Сайт by.tribuna.com змясціў падборку абраз, якія сябры і сваякі былога бойфрэнда Азаранкі пісалі ў сацсетках. Пад фота Вікторыі з сынам маглі напісаць нават нецэнзурныя словы: “Чаму ты не перамагаеш у тэнісе? Таму што твой б… карабель сышоў”. Таксама хтосьці пад тым жа нікам пісаў: “Ты не хутка вернешся. Прабач”. У іншы раз з’явіўся наступны каментар: “На жаль, ты больш не паспяховая ў тэнісе. Табе трэба было застацца ў Беларусі, таму што ты лузер”.

Вікторыя Азаранка даволі стрымана рэагавала на гэты бруд: “Сябры і сям’я бацькі Леа працягваюць быць “класнымі”! Як арыгінальна! Гасподзь з вамі!”.

Сябры і сваякі Макіга былі перакананыя, што суд прыме бок бацькі, але памыліліся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі