Як схаваць свае данаты і ці працуе эвакуацыя — эфір са Стрыжаком

Андрэй Стрыжак / Еўрарадыё

Андрэй Стрыжак / Еўрарадыё

Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца, і ўсё часцей пад пераслед трапляюць тыя, хто ў 2020 годзе данаціў у дабрачынныя фонды. Прапагандысты і асобныя прадстаўнікі дэмакратычных сіл вінавацяць кіраўніцтва фондаў BYSOL і BYHELP у тым, што яны “падстаўляюць” беларусаў, ніякім чынам не хаваючы гісторыю перавода грошай.  

Ці маюць рацыю тыя крытыкі, якія вінавацяць фонды ў неахайным стаўленні да пытанняў бяспекі і ў тым, што тыя не выдаляюць гісторыі пераводу данатаў? Чым сёння найперш займаецца BYSOL, дапамогу каму аказвае? Ці застаюцца маршруты для бяспечнай эвакуацыі з Беларусі тых, каму пагражае зняволенне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае сузаснавальнік і кіраўнік дабрачыннага фонду BYSOL, праваабаронца Андрэй Стрыжак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі