Вы тут

Як рухаць краўдфандынг наперад, калі да яго ўсе прызвычаіліся?

Фота з асабістага архіва Ягора Ельчына

Здаецца, да краўдфандынга ў Беларусі ўсё прызвычалілся. У нас ёсць дзве (а насамрэч, нават тры) вялікія краўд-платформы, і ёсць іншыя варыянты. Напрыклад, арганізатары #БНР101 збіраюць грошы праз Facebook, а дабрачынны праект "Імёны" — праз свой сайт. Цікавыя і сацыяльна значныя праекты збіраюць грошы, нецікавыя правальваюцца. Усё добра, але што далей? Наступная пасля прывыкання стадыя — абыякавасць?

Як пераканаць людзей, што адно ахвяраванне не зменіць свет? Куды краўд-платформы могуць рухацца далей? Як адрозніць сумленных аўтараў краўд-кампаній ад ашуканцаў? Чым беларускім краўдфандарам можа быць карысны расійскі досвед? Нарэшце, чаму вучаць у "Школе краўдфандынга" на расійскім сайце Planeta.ru, якую ўзначальвае наш сённяшні госць Ягор Ельчын? Гэтыя і іншыя пытанні мы абмяркоўваем з Ягорам у жывым эфіры Еўрарадыё.