Як расшыфроўваецца AC/DC? Прыдумай свой варыянт і атрымай квіткі на трыб'ют
Каб атрымаць 2 квіткі на самую рокавую вечарыну лютага, табе давядзецца прыдумаць новы варыянт расшыфроўкі запаветных чатырох літар AC/DC.
19 лютага Мінск упершыню пачуе жыўцом украінскае альтэр-эга легенды цяжкога року, гурта AC/DC. AS/DS, адзіны афіцыйны кавер-трыб'ют-гурт AC/DC на постсавецкай прасторы, зладзіць High Voltage Rock'n'Roll Party у клубе Мулен Руж.
Для таго, каб атрымаць 2 квіткі на самую рокавую вечарыну лютага, табе давядзецца забыцца на ўсе легенды пра пыласосы ды іншую бытавую тэхніку, на корпусе якой музыкі ўбачылі будучую назву свайго гурта, і прыдумаць новы варыянт расшыфроўкі запаветных чатырох літар AC/DC (на любой мове).
Пакідай свае прыклады да 18:30 3 лютага (пятніца) у каментарах. І не забудзься пазначыць у адпаведным полі e-mail для сувязі (ён не будзе адлюстраваны на сайце)!
Пераможцу вызначаць музыкі гурта AS/DS у пятнічнай праграме "Музычны танэль" на Еўрарадыё. Як заўжды ў 20:30 па беларускім часе.