У Мінску пройдзе першы афіцыйны трыб'ют AC/DC

19 лютага ў сталічным клубе "Мулен Руж" адбудзецца першы ў Беларусі афіцыйны трыб'ют гурта AC/DC. Адыграць двухгадзінны сэт з лепшых песень культавага гурта прыедуць украінцы AS/DS, якія афіцыйна набылі правы на выкананне песень аўстралійцаў.

"Мы цалкам пераігрываем і выгляду спрабуем такога ж прытрымлівацца, - распавядае пра кавер-праект лідар AS/DS Аляксандр Цяцерын. - У нашага гітарыста і касцюмчык і шорцікі, у вакаліста - кепка, джынсы ды чорная майка... То бок, спрабуем быць падобнымі і знешне і па гучанні таксама. Падаецца, у нас гэта атрымліваецца, іначай людзі не хадзілі б на нашы канцэрты".

А канцэртаў у AS/DS насамрэч шмат, па некалькі на тыдзень. Праўда, пакуль толькі на радзіме. Мінскі ж канцэрт стане першым выездам музыкаў за межы Украіны. Пасля плануюцца расійскія выступы і ў бліжэйшых Еўрапейскіх краінах.

Дададзім, што мінскі трыб'ют 19 лютага прысвечаны першаму вакалісту AC/DC Бону Скоту, які ў гэты дзень 1980 года памёр ад алкагольнага атручэння. Канцэрт пачнецца а 19-й гадзіне, квіткі каштуюць ад 60 да 120 тысяч рублёў.

P.S. У хуткім часе на сайце і ў эфіры "Еўрарадыё" усе жадаючыя здолеюць пазмагацца за два квіткі на канцэрт-трыб'ют...

Кошты квіткоў:
Супер-кошт толькі ў студзені - 60 000 
У лютым - 70 000
У дзень трыб'юта - 80 000
VIP-месцы за столікамі - 120 000 (прадаюцца толькі папярэдне ў клубе "Граффити")

Кантактныя тэлефоны:

+375(29) 638-44-44

+375(33) 638-44-44

+375(25) 638-44-44

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі