Вы тут

Як праходзіла развітанне з Анатолем Капскім (відэа)

Фота: Еўрарадыё

24 верасня на "Барысаў-Арэне" прайшло развітанне з Анатолем Капскім, заснавальнікам і шматгадовым старшынёй праўлення футбольнага клуба БАТЭ. Ён памёр на 53-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы. На грамадзянскую паніхіду прыехалі сотні спартсменаў, футбольных спецыялістаў, заўзятараў. Прысутнічалі прэм'ер-міністр і старшыня Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Румас, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, былыя галоўныя трэнеры БАТЭ Юрый Пунтус, Ігар Крывушэнка, Віктар Ганчарэнка і Аляксандр Ермаковіч.

Капскага пахавалі на могілках у вёсцы Дзямідаўка Барысаўскага раёна на радзіме яго бацькоў.

Відэа з грамадзянскай паніхіды падрыхтаваў ФК БАТЭ.