Як мінімум адну мігрантку забрала хуткая — як прайшла ноч у ПП "Брузгі"

Абстаноўка ў ПП "Брузгі" / gpk.gov.by​
Абстаноўка ў ПП "Брузгі" / gpk.gov.by​

Як мінімум адну мігрантку пасля ночы ў пункце пропуску "Брузгі" забралі ў бальніцу. Жанчыне стала дрэнна, паведамляе БЕЛТА, але не прыводзіць ніякіх падрабязнасцяў.

Как минимум одну мигрантку забрала скорая — как прошла ночь в ПП "Брузги"
Што стала прычынай шпіталізацыі мігранткі, не паведамляецца / БЕЛТА

Напярэдадні мігранты пакінулі лагер у лесе і прыйшлі ў пункт пропуску "Брузгі". З боку беларускіх памежнікаў яны не сустрэлі ніякага супраціву. Занялі тэрыторыю ПП, разбілі тут палаткі. Ноч яны правялі ў Брузгах. Начавалі ў палатках альбо проста на асфальце.

З раніцы мігрантам прывезлі прадукты і ваду. Іх прасілі падыходзіць па чарзе, прапусціўшы наперад сем'і з дзецьмі. Беларускія сілавікі разварочвалі мігрантаў, якія спрабавалі атрымаць дапамогу без аглядкі на гэтыя правілы.

Как минимум одну мигрантку забрала скорая — как прошла ночь в ПП "Брузги"
Мігранты спалі ў палатках ці проста на асфальце / БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка ў аўторак сабраў нараду па сітуацыі на мяжы. 

Напярэдадні кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль заявіў, што мігранты не змогуць трапіць такім спосабам у ЕС.

"Уезд у Еўрасаюз магчымы толькі праз законныя памежныя пераходы, у адпаведнасці з патрабаваннямі Еўрапейскага саюза — з наяўнасцю візы або шляхам працэдуры прадастаўлення прытулку", — сказаў ён. Акрамя таго, учора савет ЕС на ўзроўні кіраўнікоў МЗС узгадніў пяты пакет санкцый супраць Беларусі. Абмежаванні будуць уведзеныя найбліжэйшымі днямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі