Як лечаць інсульт у калоніі? Ці ёсць у Ціханоўскай грошы на рэвалюцыю?

Віктар Бабарыка і Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё
Віктар Бабарыка і Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё

Амаль два месяцы мы нічога не ведаем пра стан здароўя Віктара Бабарыкі. Калі б з ім усё было ў парадку — улады даўно б яго паказалі (як адразу пасля аперацыі апублікавалі фота ўсмешлівай Марыі Калеснікавай). А тут нешта іншае. І ўчора ўвогуле з'явіліся чуткі, што ў палітыка быў інсульт, які лячылі (не) у калоніі.

Як гэта — хварэць за кратамі? Як там лечаць? Што мусіць здарыцца, каб адвезлі ў лякарню? Пра гэта пагаворым з блогерам, палітыкам, а ў нядаўнім мінулым вязнем Аляксандрам Кныровічам.

А таксама абмяркуем, ці ёсць у беларускіх апазіцыянераў грошы на рэвалюцыю. Можа, менавіта на яе і пойдуць тыя нашумелыя 250 млн еўра?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі