Выйшаў шматдзетны бацька з Ліды які адседзеў 15 сутак за сустрэчу з Ціханоўскім

Лідчаніна Паўла Анціпкіна сустракаюць на волі
Лідчаніна Паўла Анціпкіна сустракаюць на волі

У Лідзе адпусцілі шматдзетнага бацьку Паўла Анціпкіна, які атрымаў 15 сутак за сустрэчу з блогерам Ціханоўскім. Яго павінны былі выпусціць 26 траўня.

Лідчанін Павел Анціпкін быў асуджаны 11 мая на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за сустрэчу з блогерам Сяргеем Ціханоўскім. Суд палічыў гэтую сустрэчу незаконным масавым мерапрыемствам. І пакараў удзельнікаў акцыі адміністрацыйнымі арыштамі і штрафамі. Анціпкін бацька чацвярых дзяцей і працуе механікам.

Павел распавёў падрабязнасці свайго затрымання: "Паехаў бульбачку пасадзіць. За мной прыехала тры машыны операў. Трактар ​​ня завёўся, так яны мне яго рукамі загружалі на прычэп. Паехалі. Я кажу давайце заедзем дадому, я пакіну гэта ўсё, пераапрануся, цыгарэты вазьму, усё адно ж пасадзіце. Не, кажуць, прамой загад цябе везці ў аддзел, там можа адразу адпусцяць. Прыязджаем, выходзіць начальнік і кажа: дадому не паедзеш, пераганяй трактар. Вось цяпер арыштаванымі стаяць мой бус, прычэп і трактар".

8 мая Лідскі суд за ўдзел у сустрэчы з блогерам Ціханоўскі асудзіў фельчара Паўла Палейчыка, а таксама жыхароў Ліды Андрэя Паляковіча, Максіма Палонскага і Алега Краўцова на семь сутак арышту. Яшчэ адзін лідчанін Генадзь Паўлюкевіч быў аштрафаваны на 270 рублёў.

У пачатку траўня міліцыя затрымала па ўсёй краіне каля ста чалавек уключаючы медыкаў, блогераў і журналістаў — за падтрымку блогера Ціханоўскага і ўдзел у яго сустрэчах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі