Выратавальнікі: Танк на рэпетыцыі парада не гарэў

Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося позна ўначы пасля рэпетыцыі параду. Па словах відавочцаў, загарэўся адзін з танкаў, але вайскоўцы здолелі патушыць полымя да прыбыцця выратавальнікаў.

У каментары парталу tut.by прэс-сакратар МНС па Мінску Віталь Дэмбоўскі заявіў, што дзяжурны разлік выратавальнікаў прыбыў на месца здарэння і ажыццявіў баявое разгортванне. Адкрыўшы маторны адсек, супрацоўнікі МНС загарання не знайшлі.


 
Дэмбоўскі выказаў здагадку, што дым або выпарэнні былі выкліканыя тым, што якая-небудзь тэхнічная вадкасць трапіла на разагрэтыя часткі рухавіка.


 
Атрымаць каментар у прэс-службе Міністэрства абароны журналістам пакуль не ўдалося.

Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі