Вёска пад Мінскам на чатыры дні засталася без вады, але райвыканкам не ў курсе

Зламаная воданапорная вежа ў Крапужыне / Еўрарадыё
Зламаная воданапорная вежа ў Крапужыне / Еўрарадыё

Пасля навальніцы 17 ліпеня жыхары вёскі Крапужына засталіся без вады як мінімум на чатыры дні. Падобныя рэчы, па словах мясцовай жыхаркі, адбываюцца не першы год.

Еўрарадыё даведалася, калі Крапужыну вернуць ваду, а заадно высветліла, на што скардзяцца людзі, якія жывуць усяго за 40 кіламетраў ад Мінска. Аказалася, акрамя адсутнасці нармальнага водазабеспячэння, гэта перабоі з электрычнасцю, прыпынак за тры кіламетры ад вёскі, бедны асартымент у аўтакраме і бяздзейнасць мясцовых уладаў.
 

"На воданапорную вежу залазілі, толькі каб зафарбаваць БЧБ"

Вада ў Крапужыне знікла праз паломку воданапорнай вежы. Падобная праблема ў вёсцы Куль, дзе ўжо месяц няма вады.

Деревня под Минском на четыре дня осталась без воды, но райисполком не в курсе
Нават у звычайны час не ўсе калонкі ў Крапужыне працуюць

Не працуе ні адна калонка. Праблема заключаецца ў наступным: гэтая воданапорная вежа не працуе нармальна ўжо вельмі шмат гадоў, — расказвае жыхарка Крапужына Дар'я. — З яе цэлы год ліецца вада. Узімку быў цэлы айсберг з нарастаў. Улетку ўсё ліецца пад дамы, на агароды.

Жыхары вёскі неаднаразова звярталіся і на гарачую лінію ў Лагойскім райвыканкаме, але безвынікова, адзначае суразмоўніца.

У некаторых яшчэ засталася набраная вада ў катлах і каністрах, але яна канчаецца. Толькі адзін раз залазілі на вежу. Калі на ёй хтосьці БЧБ-сцяг намаляваў. Тады прыехалі, сцяг зафарбавалі, а паправіць вежу сродкаў не хапіла. Цяпер уся вёска без вады. Ідзе палівачны сезон, але ж праблема яшчэ ў тым, што людзям трэба неяк гатаваць ежу, карміць жывёлу. Ад вежы яшчэ сілкуецца каровіна ферма. Выходзіць, некалькі дзён там няма вады.

Праблеме з воданапорнай вежай ужо гадоў дзесяць, кажа Дар'я.

Помпа ў вежы не мянялася з савецкіх гадоў. Увогуле кажучы, нікому да гэтага справы няма, — абураецца суразмоўніца.
 

Райвыканкам: такой інфармацыі няма

Еўрарадыё звязалася з намеснікам старшыні райвыканкама па ЖКГ, энергазберажэнні і будаўніцтве Лагойскага раёна Яўгенам Шабунем, каб даведацца, што адбылося і калі вежу адрамантуюць.

Деревня под Минском на четыре дня осталась без воды, но райисполком не в курсе
Такая дарога бяспечнейшая для пешаходаў, чым прыпынак, мяркуюць мясцовыя ўлады / Еўрарадыё

Па тэлефоне адміністрацыя раёна добразычлівая, але толку ад гэтага мала, кажа мясцовая жыхарка. Дар'я наракае на безгаспадарчасць у шмат якіх пытаннях упарадкавання вёскі. Нармальных транспартных зносін таксама няма.

Тры кіламетры трэба ісці пешшу да прыпынку. Звярталіся да мясцовых уладаў наконт гэтага прыкладна паўтара-два гады таму. Прыязджала камісія з Лагойска, ДАІ. У выніку сказалі, што няма разваротнага кальца, няма прыпынку, трэба рабіць пешаходны пераход. Мы так і не зразумелі: гэта мы павінны рабіць? Знак купляць, можа, трэба?

Навошта ў вёсцы, дзе толькі адзін уезд і адзін выезд, разваротнае кальцо, мясцовыя жыхары зразумець не могуць. Ім патрэбны проста прыпынак.

У адпісках кажуць, што гэта небяспечна. Але па шляху руху аўтобуса з Мінска кіроўца высаджвае людзей у чыстым полі. Вёска знаходзіцца паміж двума кар'ерамі. Туды-сюды ганяюць гружаныя пяском і друзам КАМАЗы. Уздоўж гэтых трох кіламетраў няма асвятлення, разметкі, пешаходных пераходаў. У цёмны час сутак мы дастаём ліхтарыкі, каб пазначыць сваю прысутнасць на дарозе. Гэта, відаць, лічыцца больш бяспечным, чым прыпынак у вёсцы.

Деревня под Минском на четыре дня осталась без воды, но райисполком не в курсе
Адказ Мінаблвыканкама жыхарам Крапужына на просьбу пра прыпынак / Еўрарадыё

"Трапляеш у часавую яму"

На гэтым беды ў Крапужыне не канчаюцца. З аўтакрамай таксама не ўсё ў парадку, расказвае Дар'я.

Аўтакрамы ў нас дзве. Адна прыватная, а другая ад Лагойскага райспажыўтаварыства. З прыватнай усё ў парадку, але на райспажыўтаварыства таксама былі скаргі. Па-першае, агідная машына. Не відаць вагі, вельмі дрэнны халадзільнік. Ніякага масачнага рэжыму. Ні разу не бачыла прадаўца ў пальчатках. Мінулай восенню зламалася машына і тры тыдні яна прывозіла прадукты, якія ляжалі проста на падлозе.

Деревня под Минском на четыре дня осталась без воды, но райисполком не в курсе
Раней ля дамоў злева была крама, але яе закрылі / Еўрарадыё

 

Датэлефанавацца ў Лагойскі райспажыўсаюз таксама праблема. Застаецца толькі выглядваць аб'явы пра гарачыя лініі ў тэлеграме, адзначае Дар'я.

У прыватнай краме прадавец выходзіць і нават мые машыну перад тым, як прадаваць. Чалавек працуе ў пальчатках, у яе ўсё ў парадку з халадзільнікам, нармальны асартымент, ёсць гародніна і садавіна. У дзяржаўнай краме што ні спытай — няма на базе. Там толькі танная каўбаса, супавыя наборы і малочка. І вядома, алкаголь. Без алкаголю ніяк.

Усё гэта адбываецца за 10 кіламетраў ад Астрашыцкага Гарадка, які ў поўным парадку.

Ён увесь вылізаны, выкладзены нармальны асфальт. А праязджаеш дзесяць кіламетраў і быццам у часавую яму трапляеш, — рэзюмуе Дар'я.

Чаму такі дысананс ва ўпарадкаванні блізка размешчаных населеных пунктаў, незразумела. Астрашыцкі Гарадок вядомы тым, што недалёка ад яго размяшчаецца адна з рэзідэнцый Аляксандра Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі