Вы тут

Вынікі супрацьстаяння: чаго за год дамаглася “Курапацкая варта”?

Зміцер Дашкевіч / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Супрацьстаянне “абаронцаў Курапатаў” і ўладальнікаў рэстарана “Паедзем паядзім” цягнецца ўжо год. За гэты час у варце ўзялі ўдзел сотні чалавек, больш за 70 абаронцаў былі пакараныя штрафамі, а памер штрафных санкцый перавысіў 25 тысяч рублёў. Але рэстаран на мяжы месца масавага пахавання закатаваных людзей працягвае працаваць, а “Курапацкая варта” — стаяць.

Ці можна казаць, што, нягледзячы на тое, што рэстаран застаецца на ранейшым месцы, “Курапацкая варта” была не дарэмная? Ці ёсць сэнс пасля слоў Аляксандра Лукашэнкі пра Курапаты працягваць пікетаваць рэстаран? Чаму “варта” не атрымала масавай падтрымкі з боку беларусаў?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае актыўны ўдзельнік “Курапацкай варты” Зміцер Дашкевіч.