Вынікі лёсавання 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў: Напалі — Барса, Рэал — МанСіці

Вынікі лёсавання 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў: Напалі — Барса, Рэал — МанСіці

16 снежня ў Ньёне прайшло лёсаванне 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Па яго выніках утварыліся наступныя пары: "Напалі" — "Барселона", "Барусія" (Дортмунд) — ПСЖ, "Тотэнхэм" — "Лейпцыг", "Рэал" — "Манчэстар Сіці", "Аталанта" — "Валенсія", "Атлетыка" — "Ліверпуль", "Чэлсі" — "Баварыя", "Ліён" — "Ювентус".

Першыя матчы пройдуць 18-19 і 25-26 лютага, другія — 10-11 і 17-18 сакавіка 2020 года. Усе яны пачнуцца а 23-й гадзіне паводле беларускага часу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі