Выкрытыя беларускія рэкеціры, якія “працавалі” ў міліцэйскай форме

У Беларусі выкрытая група рэкеціраў, якія надзявалі форму праваахоўнікаў, саджалі чалавека ў аўтамабіль і адбіралі ў яго грошы. Упраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй выйшла на бандытаў пасля заявы аднаго з пацярпелых.

Мужчыну спынілі людзі ў форме, пасадзілі ў машыну, пачалі вазіць па горадзе і “прэсаваць”. Напалохаўшы, у яго забралі буйную суму грошай, якая была з сабой. Хутчэй за ўсё на пацярпелага іх нехта навёў.

Як паведамляе тэлеканал АНТ, рэкеціраў адначасова затрымлівалі ў Віцебску і Астраўцы. Ужо вядома пра як мінімум тры такія ж выпадкі.

Аказалася, што рэкеціры былі добра падрыхтаваныя: валодалі халоднай і агнястрэльнай зброяй. Некаторыя з іх прыцягваліся да адказнасці ў 1990-х за такія ж злачынствы.

У тым ліку, міліцыя высвятляе, чаму бандыты доўгі час знаходзіліся ва Украіне і Расіі. Верагодна, у суседніх краінах яны займаліся такім жа рэкетам.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі