Выкладчыцу МДЛУ Валерыю Крамянеўскую асудзілі на 14 сутак
![Выкладчыцу МДЛУ Валерыю Крамянеўскую асудзілі на 14 сутак](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kramianieuskaja-1708.jpg.webp?itok=TPzZva8Y)
14 сутак арышту прысудзілі выкладчыцы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Валерыі Крамянеўскай, піша ТГ-канал "Студэнцкая думка".
Як распавядала Еўрарадыё, 23-гадовую дзяўчыну затрымалі 13 жніўня каля суда, дзе адбываецца працэс па справе Марыі Калеснікавай і Максіма Знака.
Разам з ёй затрымалі 18-гадовую Аляксандру Мішчанка — ёй прысудзілі 30 сутак арышту. Абедзве дзяўчыны цяпер знаходзяцца на Акрэсціна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.