Выказваем заклапочанасць: танк на сметніку і цэнзура расійскіх СМІ ва Украіне

Коратка пра свет / калаж Еўрарадыё
Коратка пра свет / калаж Еўрарадыё

Мы зрабілі для вас дайджэст сусветных навін за 23 жніўня, якія бударажылі і забаўлялі свет.

Ва Украіне свая атмасфера: забараніць усё расійскае

Яшчэ ў 2017 годзе тагачасны прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ўвёў супраць Расіі санкцыі: заблакаваў на тэрыторыі Украіны сайты расійскага холдынга Mail.ru, "Яндэкса", "Касперскага" і іншых.

Рашэнне выклікала неадназначную і супярэчлівую рэакцыю ў сусветнай супольнасці. Многія эксперты па інфармацыйнай бяспецы сцвярджалі, што гэта правільна: маўляў, звесткі пра ўкраінцаў не павінны захоўвацца не ў сябе. Многія эксперты ў правах і свабодах сцвярджалі, што гэта няправільна: маўляў, абмежаванне свабоды слова і права ўкраінцаў на атрыманне інфармацыі.

Гады ідуць, сайты і далей блакуюцца. Вось сёння Уладзімір Зяленскі даручыў увесці новыя санкцыі супраць 12 расійскіх кампаній.

Сярод іх — выдаўцы газет "Ведомости", "Московский комсомолец" і "Завтра", а таксама заснавальнікі інфармацыйных сайтаў Anna-News, "ПолитЭксперт" і "Народные новости".

Гэта значыць, да раней заблакаваных у гэтым месяцы тэлеканалаў "Россия 24" і НТВ, анлайн-маркета Wildberries, авіякампаніі "Аэрафлот" і "Ашчадбанка" дадалася пара буйных расійскіх СМІ.

Заходнія краіны адгароджваюцца ад Беларусі

Выражаем озабоченность: танк на мусорке и цензура российских СМИ в Украине
/unsplash

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыуш Блашчак у сваім твітары паведаміў, што Польшча пабудуе плот вышынёй 2,5 метра ўздоўж мяжы з Беларуссю.

"На мяжы з Беларуссю будзе пабудаваны новы суцэльны плот вышынёй 2,5 м. У дапамогу памежнай службе будзе прыцягнута больш вайскоўцаў. Неўзабаве я прадстаўлю падрабязнасці далейшага ўдзелу Польскіх узброеных сіл",паведаміў кіраўнік абароннага ведамства.

Раней Літва і Латвія ўжо выказваліся пра гатоўнасць пабудовы плота на мяжы. Заўважым, што Літва больш насцярожана паставілася да Беларусі, чым Польшча: вышыня іх плота будзе не менш за 3 метры.

Адвал башкі: у Японіі спынілі атракцыён, які ламаў шыю наведвальнікам

У Японіі ёсць парк Fuji-Q Highland. У ім ёсць атракцыён "До-Дадонпа". Вядомы ён тым, што гэта самы хуткі атракцыён з тыпу "амерыканскія горкі": ён разганяецца ад 0 да 100 км за 1,56 секунды. Яго пабудавалі ў 2001 годзе. Ён так і працаваў 20 гадоў без усялякіх перабояў, а апошнім часам стала адбывацца невытлумачальнае: тыя, хто праехаўся на гэтым атракцыёне, сталі выходзіць з пераломамі шыі і рэбраў.

Па звестках кампаніі, якая абслугоўвае атракцыёны, пры першапачатковым аглядзе ніякіх тэхнічных праблем не выявілі. Кампанія-вытворца атракцыёнаў Sansei Technologies папрасіла прабачэння ў пацярпелых, але заявіла, што таксама не ведае, што стала прычынай траўмаў.

Наоя Міясата, прафесар архітэктуры з Універсітэта Ніхон, які вывучае канструкцыі амерыканскіх горак, сказаў, што няшчасныя выпадкі, якія прыводзяць да пераломаў касцей, — гэта нечуванае здарэнне. "Магчыма, праблема звязаная з хуткім паскарэннем", — зрабіў выснову эксперт.

Кабул — галоўная тэма сусветных навін

Кабул па-ранейшаму ў загалоўках і на старонках сусветных газет. На выходных было невялікае зацішша, талібы не рабілі нейкіх шакавальных дзеянняў, а свет працягваў назіраць, імкнучыся выконваць важныя гуманітарныя задачы — эвакуацыю людзей.

Так, ЗША за апошнія суткі вывезлі з Кабула больш за дзесяць тысяч чалавек.

"З 03.00 EDT (10.00 МСК) 22 жніўня да 03.00 EDT (10.00 МСК) 23 жніўня вайсковыя самалёты ЗША эвакуявалі з Кабула прыкладна 10 400 чалавек. Самалёты кааліцыі эвакуявалі прыкладна 5 900 чалавек. З 14 жніўня ЗША эвакуявалі і спрыялі эвакуацыі прыкладна 37 тысяч чалавек",паведаміў намеснік прэс-сакратара Белага дома Эндру Бэйтс.

Але ў адказах да твітаў можна знайсці шмат іроніі — на фатаграфіі амерыканскія вайскоўцы ідуць з сабакамі. "Сабакі важнейшыя за людзей?" — пытаюцца карыстальнікі.

У Валгаградзе знайшлі кінуты сярод смецця танк

Жыхары Валгаграда выявілі пакінуты без нагляду танк Т-90 на тэрыторыі закінутага аэрадрома ў Кіраўскім раёне. На пустцы сярод смецця, нікім не ахоўваны, не ўпадабаны вандаламі і марадзёрамі, стаіць танк, які "літаральна "ўрос" у мясцовасць, гэта відаць па слядах. Ён увесь у пыле", пішуць мясцовыя журналісты.

У Мінабароны РФ заявілі журналістам, што танк не кінулі. Яго проста яшчэ не эвакуявалі пасля падрыхтоўкі да форуму "Армія-2021", да якога вайскоўцы рыхтавалі "танкавы вальс". У ведамстве адзначылі, што астатнія машыны ўжо вывезлі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі