Выхад Брытаніі пагражае распадам Еўрасаюза, заяўляе кіраўнік Еўрасавета

Выхад Брытаніі пагражае распадам Еўрасаюза, заяўляе кіраўнік Еўрасавета

Еўрасаюз сутыкнецца з рэальнай пагрозай распаду, калі Вялікабрытанія вырашыць выйсці з яго. Пра гэта заявіў кіраўнік Еўрапейскага савета Дональд Туск.

Па словах Туска, якія перадае BBC, цяпер надышоў вырашальны момант у перамовах з Брытаніяй наконт яе далейшага чалецтва ў ЕС. Абмеркаванне гэтай праблемы патрабуе асцярожнасці, лічыць палітык.

Раней прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран запатрабаваў, каб Брусэль пайшоў на шэраг саступак да правядзення рэферэндуму аб чалецтве Брытаніі ў ЕС. Сярод іншага Лондан хоча адмяніць дапамогу працоўным мігрантаў з краін Еўрасаюза. Таксама Брытанія хоча юрыдычна зафіксаваць, што фармулёўка ў дакументах ЕС аб руху да "ўсё больш шчыльнага саюзу" не азначае абавязку краін ЕС рухацца да большай палітычнай інтэграцыі.

Калі бакам не ўдасца дасягнуць кампрамісу, заявіў Кэмеран, то ён "нічога не выключае" ў адносінах паміж Вялікабрытаніяй і Еўрасаюзам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі