Выбух аўтобуса ў Варонежы: загінулі два чалавекі, больш за дзесятак пацярпелі

Маршрутны аўтобус выбухнуў напярэдадні ўвечары ў расійскім Варонежы / riavrn.ru
Маршрутны аўтобус выбухнуў напярэдадні ўвечары ў расійскім Варонежы / riavrn.ru

У выніку выбуху аўтобуса ў расійскім горадзе Варонежы загінулі дзве жанчыны, яшчэ 16 чалавек пацярпелі, паведаміў губернатар Варонежскай вобласці Аляксандр Гусеў.

Выбух адбыўся напярэдадні вечарам каля гандлёвага цэнтра.

Жанчыны памерлі ў бальніцы, медыкі не змаглі іх выратаваць.

Адразу пасля выбуху ў бальніцу хуткай дапамогі, па словах губернатара, даставілі 13 чалавек. З іх трое былі ў цяжкім стане, пяцёра — у стане сярэдняй ступені цяжкасці.

Першапачаткова паведамлялася, што прычынай надзвычайнага здарэння мог быць выбух газавага абсталявання, аднак прадстаўнік перавозчыка распавёў журналістам, што ўвесь транспарт кампаніі працуе на дызельным паліве.

Крымінальная справа была распачата па артыкуле аб аказанні паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі. Асноўнай версіяй следчыя называюць тэхнічную —  "няспраўнасць абсталявання транспартнага сродку альбо ўнясенне змяненняў у яго канструкцыю", цытуе сваю крыніцу ў праваахоўных органах ТАСС. Ён таксама паведаміў, што "па выніках экспрэс-аналізу слядоў выбуховых рэчываў не выяўлена".

Пра тэракт расійскія ўлады не кажуць. Больш за тое, губернатар Гусеў перасцярог грамадзян ад распаўсюджвання "фэйкавай інфармацыі аб трагедыі".

"Такі кантэнт будзе перадавацца ў праваахоўныя органы па выніках маніторынгу інтэрнэту", —  напісаў Гусеў у telegram.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі