Вясенні прызыў адправіць у войска каля 13 тысяч хлопцаў

У межах вясенняга прызыву 2008 года, распачатага сёння, у войска адправяцца каля 10 тысяч чалавек для службы у якасці сержантаў ды салдат і каля трох тысяч – для службы ў рэзерве. У прэс-службе Міністэрства абароны растлумачылі, што вывучэнне і адбор грамадзян, якія падлягаюць прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, будзе ажыццяўляцца з траўня па чэрвень ваеннымі камісарыятамі краіны, а таксама прадстаўнікамі воінскіх частак Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фармаванняў Беларусі.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі