Вялікую Кітайскую сцяну адрэстаўравалі — проста залілі бетонам (фота)

Вялікую Кітайскую сцяну адрэстаўравалі — проста залілі бетонам (фота)

Кітайскія СМІ і інтэрнэт-карыстальнікі абмяркоўваюць рэстаўрацыю 700-гадовага ўчастку Вялікай Кітайскай сцяны ў правінцыі Ляанін на паўночным усходзе краіны. Фрагмент сцяны даўжынёй амаль два кіламетры будаўнікі проста залілі бетонам.

Цяпер сцяна выглядае, як невялікая дарога. “Гэта не рэстаўрацыя, гэта сапраўднае разбурэнне”, — пішуць мясцовыя СМІ.

Мясцовыя ўлады прызналі, што праца не асабліва ўражвае, але, на іх думку, лепей так, чым дапусціць поўнае разбурэнне помніка. Цяпер, прынамсі, турысты не змогуць красці гістарычныя цагліны а сцяна збольшага абароненая ад дажджу і ветру.

Цяпер ідзе збор народных сродкаў на рамонт іншага фрагменту Вялікай Кітайскай сцяны — у правінцыі Хэбэй. Амаль за два месяцы сабрана каля 130 тысяч долараў, але ж да 1 снежня трэба сабраць каля 1,7 мільёна долараў, якіх хопіць на аднаўленне ўчастка працягласцю 6250 км.

Агульная працягласць Сцяны складае 21 196 км.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі