Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць беларускага завода

Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць беларускага завода

Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць беларускага завода. Гэта — ААТ "Агат — электрамеханічны завод", які выпускае прадукцыю спецыяльнага прызначэння. Пра абнаўленне "чорнага спісу" паведаміў Офіс па выкананні санкцый казначэйства Вялікабрытаніі.

Раней пад санкцыямі Вялікабрытаніі было ААТ "Агат-сістэм", але два тыдні таму гэтае прадпрыемства выключылі з санкцыйнага спісу. Яно таксама ўваходзіць у холдынг "Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання" (кіруючая кампанія — ААТ "Агат-сістэмы кіравання"), аднаго з асноўных у беларускім ваенна-прамысловым комплексе. Чаму яго выключылі з "чорнага спісу", патлумачана не было.

Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць беларускага завода

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі