Вячаслава Сіўчыка адпусцілі без тлумачэнняў і прабачэнняў

Палітыка Вячаслава Сіўчыка, затрыманага ўвечары 18 красавіка пасля заканчэння суду над удзельнікамі мітынгаў прадпрымальнікаў, адпусцілі праз дзве гадзіны пасля затрымання без тлумачэння прычынаў затрыманняў і прабачэнняў. В.Сіўчык адзначыў, што за ім сачылі з абеду. Увечары намеснік началніка Ленінскага РУУС Кайловіч запрасіў Сіўчыка на размову ў ГАМ №1, дзе загадаў выключыць мабільны тэлефон. Аднак, з палітыкам так ніхто і не размаўляў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі