Вы здзівіцеся, якія дарагія канькі вырашылі набыць унутраныя войскі

Хакей

Хакей / pixabay

Унутраныя войскі вырашылі набыць даражэнныя хакейныя канькі. За 7 пар канькоў трэба будзе заплаціць амаль 12 тысяч беларускіх рублёў. То бок, адна пара каштуе больш за 1,7 тысячаў рублёў.

Гэта блізка да коштаў канькоў прафесійных хакеістаў.

Прытым Цэнтр алімпійскага рэзерву Жлобіна не так даўно таксама купляў канькі, але значна больш танныя. Адна пара каштавала ўсяго толькі 150 рублёў. Атрымліваецца, што "хакеісты" з унутраных войскаў атрымаюць канькі ў 10 разоў даражэйшыя за тыя, якія купляюць для прафесійных спартсменаў у Жлобіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі