Вуліца “Таможная” ў Брэсце яшчэ можа стаць “Грунвальдскай”

Вуліца ў Брэсце з трасянкавай назвай “Таможная” яшчэ можа стаць “Грунвальдскай”. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў Брэсцкім гарвыканкаме.

Супрацоўніца гарвыканкаму: “Там хацелі яе назваць "Грунвальдская". Але высунулі такую ініцыятыву, але гэта не сугучна, мы больш за "Грунвальдскую". А “Таможная” – гэта як Гарвыканкамаўская. Геаграфічныя ж назвы не перакладаюцца, калі назвалі па-руску “Таможная”, значыць не мусіць перакладацца на Мытную”.

Безыменная вуліца з'явілася пасля будаўніцтва новага моста праз раку Мухавец. Яна пачынаецца ад скрыжавання праспекта Машэрава і вуліцы Зубачова, праходзіць па мосце, перасякае Варшаўскую і ўліваецца ў Ковельскую шашу.

З ініцыятывай займець "уласную" вуліцу выступіла кіраўніцтва мытні. Улады гораду прапанову падтрымалі, аднак ухвалілі назву новай вуліцы на беларускай мове як "Таможная".

Новую вуліцу ў Брэсце хочуць назваць на “трасянцы”

Фота: govorim.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі