Вучэнні АДКБ "Непарушнае брацтва-2021" пачынаюцца ў Татарстане

Удзельнікаў вучэнняў сустракаюць у Казані​ / t.me/modmilby
Удзельнікаў вучэнняў сустракаюць у Казані​ / t.me/modmilby

Сумесныя міратворчыя вучэнні АДКБ "Непарушнае брацтва-2021" з удзелам беларускіх вайскоўцаў пройдуць з 8 па 12 лістапада на тэрыторыі Татарстана, паведамляе Мінабароны.

У вучэннях задзейнічаны звыш 1,7 тысячы вайскоўцаў з Беларусі, Расіі, Арменіі, Казахстана, Таджыкістана і Кыргызстана, а таксама больш за 300 адзінак узбраення, у тым ліку восем верталётаў Мі-8 і Мі-24.

"Падчас вучэнняў будуць адпрацаваны пытанні павышэння практычных уменняў і навыкаў камандзіраў усіх ступеней у рабоце па падрыхтоўцы міратворчай аперацыі і кіраванні воінскімі часцямі і падраздзяленнямі Калектыўных міратворчых сіл АДКБ", — расказалі ў Мінабароны.

Вучэнні пройдуць у два этапы, актыўная фаза запланавана на 11-12 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі