Ворсін: На хакейны чэмпіянат свету патрацілі да 10 млн еўра

Так ацаніў папярэднія расходы на правядзенне сусветнага першынства, якое прайшло ў Мінску, старшыня Федэрацыі хакея Беларусі, кіраўнік Дырэкцыі па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2014 года Яўген Ворсін.



У эксклюзіўным інтэрв'ю БелаПАН ён падкрэсліў, што было патрачана 8-10 млн еўра, удалося сэканоміць 2 мільёны еўра "на больш аптымальным расходаванні сродкаў". Як вядома, паводле бізнес-плана, на правядзенне і прасоўванне чэмпіянату свету планавалася затраціць 12 млн еўра.



Паводле слоў Ворсіна, асноўныя артыкулы расходаў былі звязаныя з "размяшчэннем афіцыйных асоб і ўдзельнікаў чэмпіянату, іх харчаваннем, транспартнымі расходамі, утрыманнем судзейскага апарату і гэтак далей".



Што датычыцца даходаў, то яны паступалі з розных крыніц, сярод якіх — выручка ад рэалізацыі білетаў на хакейныя матчы. Ворсін паведаміў, што "папярэдні аналіз па рэалізацыі білетаў паказвае, што мы зарабілі дзесьці да 150 мільярдаў рублёў". Гэта амаль 11 мільёнаў еўра. Акрамя таго, ад рэалізацыі партнёрскіх пакетаў атрымана прыкладна 1,1-1,2 млн еўра. Таму бюджэт спартыўнага першынства будзе збалансаваным, мяркуе Яўген Ворсін.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі