Вольгу Маёраву, якая паўтара года сядзіць у СІЗА, залічылі ў "дармаеды"

Вольга Маёрава / "Наша Ніва"
Вольга Маёрава / "Наша Ніва"

У лік "дармаедаў", не занятых у эканоміцы, чыноўнікі запісалі Вольгу Маёраву — абвінавачаную па "справе Аўтуховіча". Адпаведны ліст прыйшоў ёй ад адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска, піша Hrodna.life.

Між тым, актывістка яшчэ са студзеня 2021 года знаходзіцца за кратамі.

Ліст падпісаў намеснік кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна сталіцы Андрэй Мацкевіч. Маёравай прапануюць падаць дакументы, якія пацвярджаюць занятасць у эканоміцы, праз электронную пошту альбо на адрас адміністрацыі. Таксама ёй раяць звярнуцца ва ўпраўленне занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароны Мінгарвыканкама.

Дарэчы, у адпаведнасці з пастановай Саўміна №239 ад 31 сакавіка 2018 г. занятымі ў эканоміцы ў тым ліку лічацца грамадзяне, якія адбываюць пакаранне па прыгаворы суда ў выглядзе арышту, абмежавання волі, пазбаўлення волі або пажыццёвага зняволення, у дачыненні да якіх ужываецца мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту альбо заключэння пад варту, а таксама якія знаходзяцца ў лячэбна-працоўных прафілакторыях.

Такім чынам, Маёрава не павінна лічыцца "дармаедкай" нават паводле цяперашніх законаў.

На судзе яе вінавацяць па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Віну жанчына не прызнала.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі