Вольга Кавалькова ўзначаліла арганізацыйны аддзел штабу Святланы Ціханоўскай

Вольга Кавалькова ўзначаліла арганізацыйны аддзел штабу Святланы Ціханоўскай

Вольга Кавалькова — сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, удзельніца праймерыз і вылучэнка ў прэзідэнты на выбарах 2020 года — увайшла ў штаб кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай (Вольга не здавала сабраныя подпісы ў ЦВК, бо яе мэтай удзелу ў прэзідэнтскай гонцы было інфармаванне беларусаў аб рэальнай сітуацыі ў краіне на легальных перадвыбарчых пікетах. — рэд.). На сваёй старонцы ў фэйсбуку Вольга напісала, што не збіраецца назіраць за выбарамі, "назапасіўшы папкорну", бо кіруе арганізацыйным аддзелам штабу. 

Вольга Кавалькова — апазіцыянерка з дыпломам Акадэміі МУС. На яе думку, беларуская апазіцыя можа ніколі не прыйсці да ўлады, але гэта не азначае, што трэба сядзець склаўшы рукі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі